Skip to content ↓
map

UWC Mostar

Мостар, Боснія і Герцагавіна

200 студэнтаў
16 - 19 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

2006

3 March 2017

Гэты каледж заснаваны ў Мостары - горадзе, які у сучасный Босніі і Герцагавіне стаў сімвалам пакутаў і разладу вайны, што ахапіла краіну ў 90-ыя гг. UWC у Мостары - адзіны каледж, пабудаваны ў пост-канфліктнай краіне. Мэтай каледжа з’яўляецца забеспячэнне наступнага пакалення моладзі Босніі і Герцагавіны ведамі, навыкамі, лідарскімі якасцямі і міжнацыянальнымі каштоўнасцямі, неабходнымі для аб’яднання краіны, з яшчэ існуючым этнічным разладам, і прывесці Боснію і Герцагавіну ў двадцаць першае стагоддзе.

Тры ўнікальныя рысы

  • UWC у Мостары – першы UWC са шчырай мэтай садзейнічаць узнаўленню постканфліктнага грамадства - Гэты каледж выхоўвае ў студэнтах ахвоту да вывучэння і пашану да ўласных культурных адрозненняў і адначасова распаўсюджвае ідэю роўнасці, талерантнасць і крытычны погляд.
  • Мясцовае грамадства - Узаемадзеянне навучэнцаў з мясцовай супольнасцю – сутнасць UWC у Мостары. Штогод студэнты і персанал арганізоўваюць праекты, адкрытыя для грамадзян Мостара і больш шырокага кола.
  • Фонд “Адукацыя ў дзеянні” - UWC у Мостары быў заснаваны фондам “Адукацыя ў дзеянні”. Мэта фонда - стаць арыенцірам для адукацыйных рэформаў у краіне і забяспечыць настаўнікаў высакаякаснымі трэнінгамі са спецыяльным ухілам на аб’ектыўную знешнюю ацэнку, пазакласныя інавацыі і сучасныя метады навучання.
Акадэмічная праграма
 

UWC у Мостары працуе згодна з праграмай Міжнароднага Бакалаўрыята (IBDP). Акрамя іншых стандартных прадметаў, UWC у Мостары прапаноўвае для вывучэння дысцыпліны: баснійская літаратура, харвацкая літаратура, антрапалогія, эканоміка, экасістэма і грамадства, выяўленчыя мастацтвы.

Пазакласная дзейнасць 

UWC у Мостары часта з’яўляецца партнёрам абсалютнай большасці галоўных мерапрыемстваў горада Мостара. Адно з такіх мерапрыемстваў - “Фестываль вулічнага мастацтва”, які яднае моладзь з усіх чатак горада ў сумеснай мастацкай прыгодзе, мэта якой удыхнуць жыццё ў грамадскія месцы Мостара, якія яшчэ не аднавілі сваю даваенную жвавасць і сацыяльнае прызначэнне. Штогадовы вулічны фестываль – гэта, напэўна, самае публічнае і дэманстратыўнае пацверджанне ролі UWC у адраджэнні гарадскога жыцця Мостара, зробленае ў выглядзе аб’яднання талентаў моладзі ўсіх супольнасцей ва ўсё яшчэ падзеленым і раз’яднаным горадзе.

UWC у Мостары таксама піянер у канцэпцыі Мадэлі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (МААН) у Мостары і па ўсёй краіне. А таксама каледж кожны год арганізоўвае “Зімовы фестываль мастацтваў UWC Мостар” для дэманстрацыі талентаў студэнтаў на розных грамадскіх сцэнах па ўсім горадзе.

З 2010 года каледж прадстаўляе Боснію і Герцагавіну (і ўжо выйграў пэўную колькасць узнагарод) у ПЕРШЫМ Спаборніцтве Робатаў, што прысвечана мэце дапамагчы абудзіць і развіць сярод моладзі захапленне навукай, інжынерыяй, тэхнікай і матэматыкай.

Кароткатэрміновыя праграмы 

UWC у Мостары арганізоўвае кароткія курсы “Хвалі перамен” (“Waves for Change”) для студэнтаў з Босніі і Герцагавіны і за яе межамі. Гэтыя курсы прапаноўваюць удзельнікам абмеркаваць сацыяльныя змены і антыгвалтоўныя масавыя рухі, спалучаючы гэта з мясцовай і міжнароднай дзейнасцю.

Кампус і абсталяванні
 

Разнастайнасць культур і багацце звычаяў UWC у Мостары – самае адметнае ў гуртажытках, дамы якіх размяшчаюцца ў заходняй і ўсходняй частках горада. Будынак жа самаго каледжа знаходзіцца ў гарадскім цэнтры і дзеліць свае памяшканні з Гімназіяй горада Мостара. Да такіх памяшканняў адносяцца, між іншага, навуковыя лабараторыі, запоўненая святлом бібліятэка, што знаходзіцца на самым апошнім паверсе, а таксама вялікая актавая зала. Гімназіяльныя спартовыя абсталяванні, што знаходзяцца ў будынку і ў двары, такія, як гімнастычная зала, футбольны/гандбольны стадыён, валейбольны корт, бегавыя дарожкі і пляцоўка для скачкоў у даўжыню, - усім гэтым могуць свабодна карыстацца студэнты UWC. Сталовая каледжа размяшчацца недалёка ад акадэмічнага будынка. Студыі для выяўленчага і тэатральнага мастацтваў знаходзяцца ў Мусала, адным са студэнскіх рэзідэнцыяў.

Геаграфічнае знаходжанне 

UWC у Мостары знаходзіцца ў горадзе Мостары, на поўдні Босніі і Герцагавіны. Спрыяльнае геаграфічнае становішча, блізкае да Харватыі і Чарнагорыі, мяккі клімат рабяць Мостар месцам прывабным для турыстаў. UWC у Мостары – адзіны UWC у паўднёва-усходняй Еўропе.

Admissions 

Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Каб даведацца больш пра UWC Mostar, наведайце вэб-сайт каледжа.

You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

If you would like to view this content please

Кантакты​​​​​​​


United World College in Mostar
Španski trg 1
88000 Mostar, Bosnia and Herzegovina

18 Colleges
Worldwide