Skip to content ↓
map

UWC ISAK Japan

Каруідзава, Японія

175 студэнтаў
15-19 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

2014

3 March 2017

UWC ISAK Japan - самы новы каледж UWC, які прыняў першы набор студэнтаў увосені 2017 года. Заснавальніца UWC ISAK Japan, Місс Лін Кабаяшы, знайшла сваё імкненне да адукацыі падчас навучання ў Pearson College UWC у Канадзе. Гэта натхніла яе заснаваць ISAK,  які адчыніў свае дзверы ў 2014, каб адукаваць маладых лідараў з усяго свету дзеля іх станаўлення рухавікамі карысных змен у грамадстве (У 2017 годзе ISAK афіцыйна стаў часткай UWC руху).

Тры унікальныя рысы

  • Праграма лідарства - Праз інавацыйную праграму лідарства, скамбінаваную з практыкай самадысцыпліны, студэнты даведваюцца, што з'яўляецца самым важным для ніх падчас працы над тым, каб станавіцца рухавікамі карысных змен у грамадстве. Практыка лідарства інтэгравана ва ўсе аспекты жыцця, у тым ліку ў акадэмічнай, пазакласная і жылой сфер жыцця.
  • Студэнтцкая ініцыятыва - Ініцыятывы студэнтаў прасоўваюцца і заахвочваюцца. Студэнты ўпаўнаважаны ставараць і весці клубы, планаваць актыўнасці і розныя падзеі на кампусе, а таксама ўсталёўваць і падтрымліваць правілы паводзін у інтэрнаце, дзе студэнты жывуць і праводзіць пазакласны час.
  • Японская мова і культура - У дадатак да магчымасцяў вучыць японскую мову, каледж плануе рэгулярныя экскурсіі, якія даюць студэнтам магчымасці даследаваць японскую культуру, гісторыю і традыцыі. Студэнты могуць вучыць японскае  мастацтва па аранжыроўцы кветак і наведванню гарбатных цэрэмоніяў; наведваць замкі, розныя храмы і старажытныя пахавальні; прымаць удзел у мясцовых фестывалях і спектаклях; хадзіць у музея і шмат іншых рэчаў!
     
Акадэмічная частка 

UWC ISAK Japan прапануе праграму Міжнароднага Бакалаўрыята (IBDP)  як навучальны план (тоесна 10 і 11 класам). Таксама існуе Pre-IB навучальны план (тоесна 10 класу), які дапамагае студэнтам падрыхтавацца да складанасцяў праграмы IBDP, але большасць студэнтаў едуць вучыцца ў UWC ISAK Japan толькі на праграму IBDP. Акрамя стандартных прадметаў, UWC ISAK Japan прапануе японскую мову, кітайскую мову, гісторыю, эканоміку, навукі, фільм і выяўленчае мастацтва.

Пазакласная дзейнасць 

Студэнты каледжу прымаюць удзел у вялікай колькасці разнастайных пазакласных актыўнасцяў, пачынаючы са спартыўных і моўных секцый і заканчваючы дэбатнымі клубамі і Мадэллю ААН. На дадзены момант існуе больш за 50 розных клубаў і секцый у каледжы, створаных і спланаваных самімі студэнтамі. Таксама існуюць Тыдні праектаў (Project Weeks), дзе студэнты арганізуюць і праводзяць валантэрскія праекты. Падчас навучальнага году UWC ISAK Japan таксама становіцца пляцоўкай для розных варкшопаў, семінараў і лекцый з прадпрымальнікамі, даследчыкамі і інаватарамі.

Студэнты праграмы IBDP самі ствараюць і кіруюць іх Creativity, Activity, Service (CAS) праекты падчас двух гадоў навучання. Сярод мастацкіх праектаў існуюць такія, як клубы танцаў, хор, тэатральны клуб, кінематаграфічны клуб, студэнтцкі часопіс і г.д. У каледжы таксама існуюць розныя спартыўныя секцыі (напрыклад, баскетбол, валейбол, рагбі, бейсбол, футбол, бадмінтон і бег), фізічныя актыўнасці (напрыклад, кэмпінг, хайкінг, сноўбордзінг, плаванне і лыжная секцыя).

Кароткатэрміновыя праграмы 

Летняя школа UWC ISAK Japan - гэта неверагодная праграма на 2 тыдні для студэнтаў сярэдняй школы (12-14 гадоў) з усяго свету. Персанал высокага класу стымулюе і натхняе ўдзельнікаў праз навучальны план, які ўключае ў сябе глабальныя тэмы, лідарства, практыку разглядання праблем з усіх бакоў, фізічныя актыўнасці і знаёмства з японскай культурай. З 2010 года студэнты з больш чым 80 краін удзельнічалі ў летняй школе.

Кампус і абсталяванні 

UWC ISAK Japan створаны з сучасных напоўненых святлом будынкаў, спраецыраваных сусветна вядомымі архітэктарамі з акцэнтам на традыцыйныя прынцыпы японскай архітэктуры. Гармонію на кампусе ствараюць драўляныя будынкі навокал, робячы асяроддзе лепшым для жыцця і навучання. Акадэмічны цэнтр Каміяма, пабудаваны ў 2016 годзе, - гэта мастацкая работа; гэты светлы будынак мае кабінеты для навучання, бібліятэку, тэхналагічны цэнтр, зоны для персанальнага навучання студэнтаў, пакоі для сустрэч студэнтаў, а таксама галоўны офіс каледжа. Будынак Асама мае дадатковыя кабінеты для ўрокаў, лабараторыі, кафетэрыю і вонкавую тэрасу. Інтэрнат - гэта слупкі маленькіх будынкаў, кожны мае свой асобны ўваход. Кожны будынак (дом) дае магчымасць жыць 12-18 студэнтам. У дадатак да 2-4 мясцовых пакояў, дамы маюць кухню з вялікім пакоям, дзе студэнты могуць праводзіць вольны час. Спартыўны комплекс уключае ў сябе баскетбольнае поле, пакрытае натуральнай травой футбольнае поле, і іншыя магчымасці для фізычнага актыўнага адпачынку.

Геаграфічнае знаходжанне 

UWC ISAK Japan знаходзіцца ў прэфектуре Нагана, у горадзе Каруізава (насельніцтва 20000 чалавек), каля 70 хвілін ад Токіа на хуткім цягніку. Каруізава з'яўляецца вельмі папулярным напракамкам для турыстаў з рознымі магчымасцямі для актыўнага адпачынку падчас усіх чатырох сезонаў года, у тым ліку і снежных зімаў!

Прыём 

Для праграмы IBDP студэнты падаюцца праз іх нацыянальны UWC камітэт  ці праз UWC Global Selection Programme. Для Pre-IB праграмы (тоесна 10 класу) студэнты могуць падацца напрамую ў UWC ISAK Japan. Каб даведацца больш пра UWC ISAK Japan, наведайце вэб-сайт каледжа.

Кантакты​​​​​​​


UWC ISAK Japan
5827-136 Nagakura,
Karuizawa-machi
Kitasaku-gun,
Nagano 389-0111

18 Colleges
Worldwide