Pearson College UWC
Вікторыя, Канада
160 студэнтаў
16-19 гадоў
1974
Pearson College UWC is Canada’s most globally-minded school. It draws accomplished young leaders and changemakers from up to 160 countries and every province and territory of Canada. As a two-year, pre-university curriculum, Pearson offers both the International Baccalaureate Diploma Programme (IBDP) pathway and, pending approval, beginning in 2022-23, a Climate Action Leadership Diploma (International Baccalaureate Career-related Programme, IBCP) pathway. Both feature a strong emphasis on experiential education at the residential campus along the Salish Sea Bay at the southern tip of Vancouver Island.
Тры ўнікальныя рысы
- Лестэр Боўлс Пірсан – UWC Pearson быў створаны, каб ушанаваць памяць лаўрэата
Ноблеўскай Прэміі Міра Лестэра Боўлса Пірсана - прэм’ер-мініста Канады, чыё бачанне
міра і сусветнага супрацоўніцтва натхніла заснавальнікаў школы. Лестэр Боўлс Пірсан
атрымаў Нобелеўскую прэмію ў 1957 за свае заслугі ў стварэнні першага
міжнацыянальнага мірнага аб’яднання ААН. - Унікальнае геаграфічнае і духоўнае асяроддзе – Каледж размяшчаецца на сярэдне-заходнім узбярэжжы Канады, на тэрыторыі, што традыцыйна належыць Scia’new First Nation (Бухта Бітчара). Лясістае і блізкае да марскога берага мясцазнаходжання кампуса натхняе
студэнтаў да пераадолення цяжкасцяў акадэмічнага навучання і набыцця досведу, як у
сучасных класных памяшканнях, так і за іх межамі, на працягу ўсяго навучальнага перыяду. - Экалагічны запаведнік – Каледж UWC Pearson працуе як эка-апякун у сусветна вядомым
запаведніку Race Rock (Рэйс Рок). Студэнты набіраюцца досведу праз вывучэнне
акіянаграфіі, дайвінг і валанцёрскую працу непасрэдна ў запаведніку.
Акадэмічная праграма
Каледж UWC Pearson дзейнічае згодна з праграмай Міжнароднага бакалаўрыята (IBDP). І, акрамя стандартных дысцыплін, каледж прапаноўвае псіхалогію, акіянаграфію, французскую і іспанскую мовы, выяўленчыя мастацтвы і тэатр.
Пазакласная дзейнасць
У UWC Pearson студэнты навучаюцца пры дапамозе актыўнай дзейнасці, асабліва праз праграму Creativity, Activity, Service (CAS). Для паспяховага завяршэння навучання ад студэнтаў патрабуюцца 80 гадзін затрачаных на сэрвіс праграму паміж першым і другім годам навучання, часта гата адбываецца ў дамашніх умовах.
Адзін раз за семестр студэнты плануюць, распрацоўваюць і ажыццяўляюць уласныя праекты.
Вучні дзеляцца музычнай спадчынай, нацыянальнымі танцамі і гісторыяй сваёй Радзімы, а таксама сваім міжнародным досведам з інтарнацыянальнай супольнасцю на штогадовым грамадскім мерапрыемстве “Адзіны Свет”. Яны таксама маюць магчымасць кіраваць і ўдзельнічаць у рэгулярных грамадскіх мерапрыемствах такіх, як Глабальныя Справы, Дні Асаблівай Тэмы, Дні Рэгёнаў, Вясковыя Зборы, а таксама быць валанцёрамі ў камандзе “Рэакцыя ў выпадку экстынных здарэнняў”, што знаходзіцца ў кампусе.
Студэнты абавязаны перыядычна працаваць на кухні і дапамагаць з пераапрацоўкай смецця, з працай у бібліятэцы і паслугамі, звязанымі з кампусам, - усё гэта лічыцца часткай Сэрвеса ў Вёсцы.
Кожны тыдзень навучэнцы вядуць уласную фітнэс-праграму ў дадатак да штодзённых фітнэс-магчымасцяў.
Кароткатэрміновыя праграмы
Кожнае лета каледж збірае ў сваім будынку моладзь з усяго свету на Pearson Seminar on Youth Leadership (PSYL): трохтыднёвы UWC досвед, што дае моладзі магчымасць пабудаваць міжнацыянальную супольнасць, робіцца для ажыццяўлення пазітыўных зменаў у свеце з дапамагай прыняцця рызыкоўных рашэнняў ў навучанні і лідарстве.
Кампус і абсталяванні
Студэнты, таксама як і чальцы факультэта і іх сем’і, жывуць разам у кампусе. Каледж мае пяць студэнцкіх гуртажыткаў (сорак чалавек у кожным доме,чатыры чалавекі ў пакоі, плюс апартаменты выхавацеля).
Школьнае абсталяванне і будынкі запраектаваны ў заходне-прыморскім стылі спецыяльна, каб заахвочваць да роздуму і павагі да прыроды. Сярод школьнага абсталявання зала да абеда з відам на марскі бераг, мноства навукова-даследчых лабараторый, класныя памяшканні, тэатральная зала на 300 месцаў, маленькая аўдыторыя для лекцый, абсталяванні для выяўленчых мастацтваў, цэнтр адукацыйных рэсурсаў/бібліятэка і Духоўны цэнтр. Унікальныя архітэктурныя вынаходніцтвы ўяўляюць сабой акіянаграфічны цэнтр, плаваючы ў заліве, з добра абсталяванай лабараторыяй марской экасістэмы, а таксама абсерваторыю на ўзгорку, што дазваляе вывучаць астраномію і даследваць начное неба. Вучні таксама вядуць даследванні на сушы і ў моры ў наваколлі экалагічнага запаведніка Рэйс Рок. У кампусе знаходзяцца абсталяванні для аздараўлення і адпачынку: крыты басейн двадцаць пяць метраў у даўжыню, трэнажорная зала, тэнісны, баскетбольны і балейбольны корты на свежым паветры, футбольнае поле, студэнцкі агульны пакой, а таксама сцежкі для хуткай хадзьбы і велатрасы, што выходзяць за межы кампуса.
Геаграфічнае знаходжанне
Кампус змяшчаецца ў прыгожай лясістай мясцовасці Пэдер-Бей недалёка ад паўднёвай часткі выспы Ванкувер, на заходнім узбярэжжы Канады, 30 кіламетраў на поўдзень ад сталіцы правінцыі Вікторыя – Брытанская Калумбія.
Admissions
Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Каб даведацца больш пра UWC Pearson, наведайце вэб-сайт каледжа.
Кантакты
Pearson College UWC
650 Pearson College Drive
V9C 4H7 Victoria
Canada