UWC South East Asia
Сінгапур
5,500 студэнтаў
4–18 гадоў
1971
Адчынены ў 1971 годзе як Міжнародная школа ў Сінгапуры тагачасным прэм’ер-міністрам Лі Куан Ю, UWC South East Asia стаў паўнапраўным чальцом руху UWC у 1975 годзе. UWC SEA месціцца ў двух кампусах: Дуврскі кампус (першапачаткова сярэдняя школа, што ў 1990-я гг пачала прымаць вучняў у пачатковую школу ва ўзросце чатырох гадоў), у 2008 годзе быў адчынены Усходні кампус, які дадаткова прымаў 2500 студэнтаў у супольнасць UWC.
Тры ўнікальныя рысы
- Разнастайнасць – праграма навучання ў UWCSEA пагружае ўсіх студэнтаў у міссію і каштоўнасці UWC. Усе студэнты прымаюцца ў школу на аснове наўмыснай разнастайнасці, уключаючы такія фактары як культурныя і жыццёвыя досведы. Пачынаючы з чатырохгадовага ўзросту, праграма UWCSEA забяспечвае ідэальную платформу для развіцця міжкультурнага і міжасобаснага паразумення.
- Энергічная лакацыя – горад-дзяржава Сінгапур, з яго маленькім памерам і рэпутацыяй рэгіянальнага азіяцкага цэнтру, забяспечвае неверагодныя магчымасці для студэнтаў. Навучэнцы могуць пагрузіцца ў сінгапурскую супольнасць пры адначасовым злучэнні з супольнасцямі суседніх краінаў.
- Вялікая студэнцкая супольнасць – масштаб каледжа дазваляе студэнтам удзельнічаць у вялізарнай колькасці магчымасцяў у рамках цэласнай адукацыі UWC, якая пашырае акадэмічную праграму і далучае да яе заняткі па інтарэсах, валанцёрства, адукацыю па-за школьным класам, персанальную і сацыяльную адукацыю.
Акадэмічная праграма
UWCSEA развіў дванаццацігадовую акадэмічную праграму, якая дазваляе ўсім студэнтам лёгка пераходзіць паміж узроўнямі ад дзіцячага садка да дванаццатага года навучання. Кожная обласць навучання альбо прадмет мае стандарты, якія атаясамляюць ключавыя канцэцыі, якія ляжаць у аснове гэтай галіны навучальнага плана для ўсіх студэнтаў. Гэтыя стандарты прымяняюцца ў кожным класе адпаведна ўзросту вучняў і робяцца больш складанымі ў старэйшых класах.
Старэйшыя школы UWCSEA прапаноўваюць праграму Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP) для 11 і 12 класаў. Вучні, якія далучаюцца да школы ў 9 класе, навучаюцца па двухгадовай праграме GCSE. Вучням, якія далучаюцца ў 10 класе, прапаноўваюць прайсці год падрыхтоўкі да праграмы IB. Акрамя стандартных прадметаў сістэмы IB школа прапаноўвае Нідэрландскую, Хіндзі, Інданэзійскую, Японскую, Карэйскую, Кітайскую, Рускую мовы, а таксама дызайн, кампьютэрную навуку, навуку аб навакольным асяроддзі і грамадзтве, глабальную палітыку, псіхалогію, філасофію, навуку аб спорце і здароў’і, танец, кіно, выяўленчае мастацтва і тэатр.
Пазакласная дзейнасць
1,872 розныя акртыўнасці былі прапанаваныя студэнтам у 2015/2016 навучальным годзе. Гэта фінальная сума ўключыла 132 магчымасці праявіць сябе ў выяўленчых і перфарматыўных мастацтвах, 1,172 спартыўных секцый, 106 лідарскіх ініцыятыў, 246 клубаў па інтарэсам і 216 варыянтаў для ўзбагачэння асабістага досведу.
У дадатак, былі арганізаваны 349 экспедыцый рознага характару ў 32 краіны па ўсім свеце. Студэнты таксама бралі ўдзел у многіх валанцёрскіх ініцыятывах на школьным кампусе, у Сінгапурскім грамадзкім асяроддзі, а таксама ў складзе Глабальнай Адказнасці, што адказвае за партнёрства з НДА ў краінах па-за межамі Сінгапура.
Кароткатэрміновыя праграмы
Ініцыятыва дзеля міру (IfP) была заснавана ў 2001 групай студэнтаў і настаўнікаў з мэтай прасоўвання міру ў глабальных, нацыянальных і лакальных канфліктах. Вучні 11 класа рыхтуюць штогадовыя канферэнцыі, якія на сёняшні момант праходзяць ў Сінгапуры, Цімор-Лестэ і Тайландзе. Студэнты з абодвух кампусаў навучаюцца ў спецыялістаў у сферах дзяржаўнага кіравання, вырашэння канфліктаў і перамоў, а таксама гісторыі каб атрымаць неабходныя веды для правядзення мерапрыемстваў для моладзевых лідараў з прымаючых краін.
Кампус і абсталяванні
Кампус Довер быў адкрыты ў існуючай Армейскай Школе святога Джона ў 1971. На кампусе можна знайсці многа старых дрэваў і шмат адкрытых прастранстваў. Кампус значна змяніўся пасля пяцігадовага рамонтнага праекта, скончанага ў 2017, але Тент Плаза застаецца сацыяльным сэрцам кампуса. У распараджэнні студэнтаў 2 інтэрнаты: дом Хурт Хан і дом Нэльсан Мандэла, якія сталі другім домам для 192 студэнтаў з 8 па 12 класа.
Усходні Кампус, які адкрыўся ў жніўні 2011, гэта спецыяльна пабудаваны комплекс які, ў адпаведнасці з мэтай UWC па ўстойліваму развіццю, усталёўвае глабальныя стандарты ў дызайне, іннавацыях, даступнасці і ўздзеянні на навакольнае асяроддзе для школ. Дом Тампінс гэта шматпавярховы інтэрнат, што ўзвышаецца над кампусам і прымае 160 студэнтаў з з 8 па 12 класа.
Геаграфічнае знаходжанне
Кампус Довер займае 11 гектараў у Клеменці, на захадзе ад цэнтральнага бізнэсовага раёну і непадалёк ад Нацыянальнага Унівесітэта Сінгапура. Усходні Кампус знаходзіцца ў Тампінс, хутка развіваючымся паўночна-заходнім хабе каля аэрапорту Чангі.
Прыём
Большасць студэнтаў паступаюць на навучанне наўпрост, прымаючы да ўвагі міссію UWC праз наўмысны адбор студэнтаў, якія паказваюць сябе адданымі міссіі школы і прыходзяць з разнастайных нацыянальных асяроддзяў, а таксама з рознымі жыццёвымі досведамі. Студэнты са стыпендыямі ў большасці выпадкаў абіраюцца праз сістэму нацыянальных камітэтаў UWC. Большасць з іх далучаюцца да школы на двухгадовую праграму IB, аднак малая колькасць студэнтаў далучаюцца на пяцігадовую ці трохгадовую праграму ў восьмм ці дзясятым класе каб забяспечыць неабходную падрыхтоўку да IB. Каб даведацца больш пра UWC South East Asia, наведайце вэб-сайт каледжа.
Кантакты
Dover Campus
1207 Dover Road,
Singapore 139654
East Campus
1 Tampines
Street 73,
Singapore 528704