Што такое UWC?
UWC (United World Colleges) - гэта глабальны адукацыйны рух, што робіць адукацыю сілай, якая яднае людзей, нацыі і культуры дзеля дасягнення міру і ўстойлівай будучыні.
Цэнтральнаю ідэяй UWC з'яўляецца вера ў тое, што адукацыя можа аб'яднаць разам маладых людзей незалежна ад іх матэрыяльных і сацыяльных статусаў на базе іх агульных каштоўнасцяў і гуманнасці, каб яны змаглі навучыцца магчымасці сацыяльных змен праз іх адважныя дзеянні, асабістыя прыклады і бескарыслівае лідарства. Для дасягнення гэтага UWC каледжы па ўсім свеце прапаноўваюць стымулюючы адукацыйны вопыт наўмысна адабранай групе маладых прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, натхняючы іх станавіцца ініцыятарамі карысных змен у свеце, у адпаведнасці з галоўнымі каштоўнасцям UWC:
- Міжнароднае і міжкультурнае паразуменне
- Ухваленне рознасцяў
- Асабістая адказнасць і цэласнасць
- Узаемная адказнасць і павага
- Спачуванне і дапамога
- Павага да навакольнага асяроддзя
- Пачуццё ідэалізму
- Пераадоленне цяжкасцяў
- Актыўныя дзеянні і асабісты прыклад
На сённяшні дзень UWC ствараецца з 17 каледжаў на 4 кантынентах, якія выключна зацікаўлены ў падлетках 16-19 гадоў: у гэтым узросце энэргія і ідэялізм могуць быць накіраваны праз адукацыю на суперажыванне іншым, адказнасць і карысную дзейнасць. Гэтыя каледжы выкарыстоўваюць праграму Міжнарожнага Баккалаўрыяту (International Baccalaureate (IB) Diploma як афіцыйную праграму навучання, у распрацоўке якой рух UWC прымаў актыўны удзел, прымаючы да ўвагі значнасць навучання праз вопыт, сацыяльна карысную дзейнасць і актыўны адпачынак.
Студэнты адбіраюцца ў каледжы UWC нацыянальнымі камітэтамі сваіх краін, якія на дадзены момант працуюць у больш чым 155 краінах свету. Адбор пабудаваны на прадэманстраваных магчымасцях і патэнцыяле, які разглядаецца ў кожным кандыдаце. Адпаведна каштоўнасцям UWC, адукацыя павінна быць незалежнай ад сацыяльна-эканамічнага становішча кандыдата: 70% студэнтаў атрымліваюць поўную ці частковую фінансавую падтрымку праз гранты, залежныя ад патрэбнасцяў студэнта.
UWC таксама рэалізуе кароткія адукацыйныя праграмы, якія праходзяць на кампусах гэтых 17 каледжаў і не толькі, павялічваючы колькасць людзей, якія могуць атрымаць досвед праз унікальную мадэль адукацыі UWC.
UWC спрыяе жыццёваму абавязку да сацыяльнай адказнасці, і на сённяшні дзень UWC рух натхніў сустветную суполку, створаную больш чым 60000 выпускнікамі, якія вераць, што магчыма зрабіць асабісты ўнёсак у карысныя змены на лакальным, нацыянальным і міжнародным узроўні.