Skip to content ↓
map

UWC-USA

Мантэсума, Нью Мехіка

235 студэнтаў
17-19 гадоў

Заснаваны​​​​​​​

1982

3 March 2017

UWC-USA  быў першапачаткова заснаваны Армандам Хамэрам як United World College Арманда Хамэра амерыканскага Захаду па просьбе прынца Чарльза, а затым прэзідэнта UWC.  Хамэр выбраў лакацыю ў Мантэсума, штат Нью-Мехіка, на паўднёвым захадзе ЗША, з-за непаўторнай прыгажосці, блізкасці да шырокіх прастораў дзікай прыроды ў Паўночным Нью-Мехіка, і архітэктурна-непаўторным даляглядам у гістарычным рэгіёне Злучаных Штатаў.
 

Please enter some content for your news story here.

Тры ўнікальныя рысы

  • Грамадзянскі сэрвіс – Студэнты выконваюць больш за 17 000 гадзін грамадскіх работ кожы год ў супавых кухнях, у мясцовай жылой псіхлякарні і ў мясцовых школах. Акруга Сан - Мігель, дзе размешчаны Мантэсума, мае адзін з самых высокіх узроўняў беднасці ў краіне.
  • Дзікая прырода – Праграма "Дзікая прырода" уключае ў сабе шмат альпінізму, пешага турызму і кэмпінгу.
  • Барташ Інстытут – Інстытут Барташа па канструктыўным узаемадзеянням у канфліктах забеспячвае масівам праграм, прысвечаных паляпшэнню навыкаў па вырашэнні канфліктаў і крос-культурных навыкаў.
     
Акадэмічная праграма 

UWC-USA прапаноўвае Праграму Міжнароднага бакалаўрыяту (IBDP). Разам са стандартнымі курсамі, Каледж прапануе кітайскую і нямецкую мовы, сацыяльную і культурную антрапалогію, спартыўныя практыкаванні і навуку пра здароўе, музыку, тэатральнае мастацтва і танцы.

Пазакласная дзейнасць 

У UWC-USA праграма Крэатыўнасць, Актыўнасць, Сэрвіс (CAS) дзеліцца на тры складнікі: дзікая прырода, задзейнічанне супольнасці, і Bartos інстытут канструктыўнага ўзаемадзеяння канфлікталогіі.

Усе студэнты ўдзельнічаюць як мінімум у двух падарожжах у дзікую прыроду з начоўкай. У дадатак да турыстычных паходаў, студэнты могуць браць удзел у зімовых лагерах, прагулках на снегаступах або катанні на бегавых лыжах. Усе студэнты вывучаюць асновы пешага турызму, першай дапамогі ва ўмовах дзікай прыроды, а таксама сардэчна-лёгачную рэанімацыю (CPR). Cтудэнты таксама могуць абраць сертыфіцыраваны курс першай дапамогі і атрымаць пасведчанне.

У межах Праграмы грамадзкага ўдзелу студэнты адрамантавалі старую царкву і трансфарміравалі яе ў выдатны грамадзкі цэнтр, пабудавалі дамы для сямей, у якіх не было б дома, калі б не гэта ініцыятыва, а таксама дапамагаюць мясцоваму прытулку для бяздомных людзей, праводзяць заняткі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і працуюць у мясцовым псіхічным шпіталі. Дадаткова, студэнты дапамагаюць на сваім кампусе праз сістэму атрадаў.

Ініцыятывы Інстытута Бартос па пытаннях канструктыўнага ўзаемадзеяння з канфліктамі накіраваныя на тэарытычную і практычную падрыхтоўку маладых людзей каб канструктыўна ўзаемадзейнічаць з канфліктамі на персанальным, міжперсанальным і грамадзкім узроўнях.

На першым годзе навучання ўсе студэнты ўдзельнічаюць у кожным з кампанентаў праграмы CAS падчас першага семестру. На другім годзе навучання студэнты абіраюць адну вобласць каб атрымаць глыбокія веды і навыкі менавіта ў тым кампаненце, які найбольш падыходзіць ім па характары.

Кароткатэрміновыя курсы
 

У каледжы існуе Форум Глабальнага Лідарства (GLF), які выпрабоўвае ўдзельнікаў, каб яны выйшлі са сваіх зонаў камфорту. Гэты курс імкнецца выкарыстоўваць энергію і моц, якую маюць маладыя людзі, праз падтрымліваючую адукацыю і ўдзел супольнасці. Досвед GLF дапамагае студэнтам вызваліцца ад устаноўкі, што яны не могуць нічога зрабіць, каб вырашыць праблемы ў іх асяроддзі.

Кампус і абсталяванні
 

Кампус месціцца на 80 гектарах са знакамітым замкам Мантэзума ў сэрцы школы. Замак быў пабудаваны ў 1881 як шыкоўны гатэль і поўнасцю абноўлены ў 2001 і размяшчае пакоі студэнтаў, навучальныя класы, афісы адміністрацыі і сталовую. Іншыя будынкі і абсталяванне ўключаюць у сябе:

  • Шэсць будынкаў інтэрнату, названыя ў гонар шасці вышэйшых кропак Зямлі. Кожны будынак можа прыняць ад 25 да 40 студэнтаў.
  • Гатэль Old Stone, пабудаваны ў 1878. Зараз яго выкарыстоўваюць для заняткаў, там знаходзіцца бібліятэка і адміністратыўныя офісы.
  • Цэнтр Edith Lansing Field – спартыўны комплекс, які ўключае залы для баскетболу, сквошу, танцавальную студыю, трэнажорную залу і картыатрэнажоры.
  • Цэнтр мастацтваў Kluge, які ўключае ў сябе вялікую аўдыторыю, мастацкія і музыкальныя студыі.
  • Святыню святла Dwan, эфектны круглы будынак з дванаццацю вялікімі прызмамі ў апсідах і на столях, якія ствараюць вясёлкі на ўсім прасторы будынка.
Геаграфічнае знаходжанне
 

UWC-USA знаходзіцца на краі прыроднага заказніка Пекас у перадгор'ях хрыбта Сангрэ-дэ-Крыста. У рэгіёне звычайна назіраюць 300 сонечных дней на год і даволі мяккі клімат нягледзячы на тое, што ўзімку снежыць.

    Прыём
     

    Студэнты могуць падаць заяўку на навучанне праз свой нацыянальны UWC камітэт альбо праз UWC Global Selection Programme. Каб даведацца больш пра UWC-USA, наведайце вэб-сайт каледжа.

     

     

    You have not allowed cookies and this content may contain cookies.

    If you would like to view this content please

     

     

    Кантакты​​​​​​​


    UWC-USA
    POST OFFICE BOX 248,
    MONTEZUMA NM 87731-0248

    18 Colleges
    Worldwide