Нэльсан Мандэла
Ганаровы Прэзідэнт UWC
Яго лічаць пачынальнікам сучаснай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і адным з найважнейшых палітычных дзеячаў у гісторыі. Нэльсан Мандэла стаў першым прэзідэнтам ПАР, абраным дэмакратычным шляхам, і працаваў на гэтай пасадзе з 1995 па 1999 год.
Гэты палітычны актывіст і змагар за сацыяльную справядлівасць кіраваў перабудовай ПАР, ператварыўшы яе з краіны падзеленай жорсткай палітыкай апартэіду ў «вясёлкавую нацыю» нашага часу. Ідэалогія прымірэння, за якую выступаў першы чарнаскуры прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, і выкарыстанне ім метаду дыялогу замест помсты і падзелу забяспечылі яму міжнароднае прызнанне. Атрымаўшы Нобелеўскую прэмію міру, а таксама 250 дадатковых узнагарод, прэзідэнцтва Мандэлы ў UWC пачалося ў 1995 годзе, калі ён прыняў сумеснае прэзідэнцтва з Каралёвай Іарданіі Нур.
У 1999 Мандэла быў абраны ганаровым прэзідэнтам UWC. Яго дзеці і ўнукі прайшлі навучанне ў Waterford Kamhlaba UWC ў Свазілендзе, што яшчэ больш ўмацавала сувязі Нэльсана Мандэлы з рухам і нашымi агульнымi ідэаламi міру, міжнароднага ўзаемаразумення і ўстойлівай будучыні.