Skip to content ↓

Ахова студэнтаў

Кожны UWC каледж клапоціцца аб дабрабыце, уласным развіцці і падтрымцы сваіх студэнтаў – як паасобку, так і ў калектыве – і ўсведамляе жыццёва важную ролю, якую адыгрывае будзённы досвед у UWC супольнасцях. Аб’яднанне студэнтаў з усяго свету – частка нашага абавязку для стварэння культурнай разнастайнасці. Мы аказваем навучэнцам падтрымку, бо студэнты UWC сустракаюцца з такімі цяжкасцямі, як змяшчэнне ў атачэнні, адрозным ад дамашніх умоў, удасканаленне моўных здольнасцей, строгая акадэмічная праграма і г.д.

Кожны каледж або школа мае пры сабе каманду або персанал, якія забяспечваюць дабрабыт студэнтаў. Іх функцыі ахопліваюць, але не абмяжоўваюцца: выхавацелямі, студэнцкімі кансультантамі, аглядальнікамі, медсёстрамі і дарадцамі, дэканамі, спецыялістамі па нагляду за здароўем, старшынямі рэзідэнцый, псіхолагамі і псіхатэрапеўтамі, а таксама уключаюць забеспячэнне доступу да аховы здароўя на кампусе і ў месцы знаходжання навучэнца.


Таксама вельмі важна для студэнтаў, сярод іншага, вылучаць час, калі яны могуць паразважаць аб сваёй ролі ў супольнасці  каледжа. Гэта ўключае ў сябе актыўны роздум наконт таго, як студэнты ўзаемадзейнічаюць з астатнімі і бяруць на сябе адказнасць, каб пабудаваць грамадства, у якім будуць уладарыць шчасце і ўзаемапавага. У рэшце рэшт, UWC кампусы кіруюцца простым прынцыпам: павага да астатніх. I калі студэнты шчаслівыя і знаходзяцца ў поўнай бяспецы днём або падчас знаходжання на кампусе, тады яны маюць усе падставы, каб  дасягаць поспеху ў класе ці ў суполнасьці каледжу.


На кампусе чальцы выхаваўчага персанала рэгулярна збіраюцца разам, каб гарантаваць працу на шляху да стварэння здаровага для жыццця, навучання і сумеснай працы грамадства. Cтудэнтам таксама даецца трэніроўка з асаблівым акцэнтам на разнастайнасць культур і культурную ўспрымальнасць падчас іх інтэграцыі ў супольнасць UWC. На працягу навучальнага года студэнты рэгулярна збіраюцца для абмеркавання ўнутрыкампуснага і пазакампуснага спрыяння распаўсюду каштоўнасцяў UWC.

UWC таксама забяспечвае персанал, які ажыццяўляе штодзённы клопат у ва ўсіх UWC каледжах і школах, сходамі па ўдасканаленню прафесійных магчымасцяў, супольнага супрацоўніцтва і падтрымкі – усё гэта робіцца на карысць студэтнаў, якія жывуць на кампусе.