Skip to content ↓

Акадэмічная праграма

 

“Я лічу, што галоўная задача адукацыі - гэта замацаванне наступных якасцяў: жывая цікаўнасць, непераможны дух, упартасць у памкненнях, гатоўнасць да разумнага самаахвяравання і, перад усім, спагада.”

Курт Хан, заснавальнік UWC 

UWC з'яўляецца міжнароднай адукацыйнай арганізацыяй, якая выхоўвае больш за дзевяць тысяч студэнтаў з больш чым 155 краін свету кожны год. Амаль чатыры тысячы з гэтых студэнтаў заканчваюць International Baccalaureate Diploma Programme (IBDP), якая з’яўляецца найбольш прызнанай глабальнай праграмай даўніверсітэцкай адукацыі для студэнтаў ва ўзросце 16-19 гадоў.

Хоць навучальны план IBDP ляжыць у аснове акадэмічнага жыцця ў кожным каледжы, праграма UWC уключае дадатковыя патрабаванні. Улічваючы, што студэнты і настаўнікі ў кожнай UWC школе і каледжы з'яўляюцца прадстаўнікамі самых розных нацыянальных, сацыяльна-эканамічных, культурных, моўных, палітычных і адукацыйных груп, рух UWC падкрэслівае, што навучальны план мусіць улічваць, як мага больш інтэрпрэтацый і пунктаў гледжання. Студэнты павінны мець магчымасць шчыра падзяліцца сваёй уласнай гісторыяй і поглядамі. З гэтай нагоды навучальны план IBDP дапаўняецца сесіямі аб глабальных пытаннях і іншымі мерапрыемствамі, якія спрыяюць развіццю крытычнага мыслення і яснаму ўсведамленню надзённых глабальных праблем. 

Міжнародны Бакалаўрыят (IB)

 

Арганізацыя IB (IBO) была заснаваная ў 1968 г. Ад самага пачатку, IBO абапіралася на супрацоўніцтва з UWC, пашыраючы прагрэсіўную, міжкультурную адукацыю з акцэнтам на практычнае навучанне. Сувязі паміж абедзвюма арганізацыямі застаюцца блізкімі і сёння, а IBO адсвяткавала сваё 50-годдзе ў 2018 годзе.

​Пасля шасці гадоў выпрабавання праграмы ў розных школах, уключаючы UWC Atlantic College у Ўэльсе, IBDP была афіцыйна прынятая ў 1975 годзе. Праграмы для пачатковых класаў, сярэдніх класаў і прафесійных праграм, былі распрацаваныя на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў. Мэта ўсіх IB праграм "заахвоціць студэнтаў па ўсім свеце рабіцца актыўнымі, ахвочымі да вучобы на працягу ўсяго жыцця, людзьмі, якія разумеюць, што іншыя, з усімі іх адрозненнямі, таксама могуць мець рацыю."

 

"Калі я быў Генеральным дырэктарам, я спрабаваў падтрымліваць найбліжэйшыя адносіны з UWC [...] і рэгулярна сустракаўся з іх дырэктарамі. Прычына простая:  UWC каледжы з'яўляюцца "эталонам" міжнароднай адукацыі, і, у сваім найлепшым увасабленні, яны з'яўляюцца натхненнем для ўсіх у сферы міжнароднай адукацыі."

- Джордж Уолкер, Былы Генеральны дырэктар Арганізацыі Міжнароднага бакалаўрыята

Якія прадметы студэнты вывучаюць у IBDP?

Вучэбны план ІВ складаецца з шасці груп прадметаў, разам з трыма абавязковымі патрабаваннямі. Гэта адлюстравана на шасцікутніку ўнізе з абавязковымі прадметамі ўнутры.

Вучні выбіраюць шэсць прадметаў – па адным з кожнай групы прадметаў. Звычайна тры прадметы вывучаюцца на павышаным узроўні (курс складаецца з 240 навучальных гадзін). Астатнія тры прадметы вывучаюцца на стандартным узроўні (150 навучальных гадзін). Усе тры часткі асновы – доўгае эсэ, тэорыя ведаў, крэатыўнасць-актыўнасць-сервіс з’яўляюцца абавязковымі часткамі праграмы і галоўнай часткай усёй філасофіі ІВ.

У залежнасці ад UWC школы, прапануюцца розныя прадметы ў розных групах. Найбольш распаўсюджанымі прадметамі сярод прыродазнаўчых навук з’яўляюцца:

  • Фізіка
  • Хімія
  • Біялогія
  • Навука пра навакольнае асяроддзе

Таксама некаторыя каледжы прапаноўваюць:

  • Тэхналогіі дызайну
  • Камп’ютарныя навукі
  • Спорт, практыкаванне і здароўе

У групе “Чалавек і грамадства” найбольш распаўсюджаныя прадметы:

  • Эканоміка
  • Гісторыя
  • Філасофія

Некаторыя школы прапаноўваюць:

  • Геаграфія
  • Сацыяльная і культурная антрапалогія
  • Глабальная палітыка
  • Сусветнае мастацтва і культуры

Сярод мастацтваў звычайна прапаноўваецца:

  • Музыка
  • Выяўленчае мастацтва
  • Тэатр

Некаторыя школы прапаноўваюць таксама:

  • Кіно
  • Танец

Акрамя матэматыкі на стандартным і павышаным узроўні таксама прапаноўваецца:

  • Пачатковая матэматыка
  • Вышэйшая матэматыка

У групе мова і літаратура прапаноўваецца альбо родная мова, якая можа вывучацца самастойна (у выпадку з беларускай мовай), альбо замежная, калі студэнт валодае ёй на высокім узроўні.

Другая замежная мова можа вывучацца ab initio (з пачатку) альбо на стандартным ці павышаным узроўні. Звычайна прапаноўваюцца:

  • Англійская
  • Гішпанская
  • Італьянская
  • Нямецкая

Якія тры асноўныя патрабаванні?

1. Доўгае эсэ

Гэта незалежнае самастойнае даследаванне па адным з IB прадметаў, якое завяршаецца пісьмовай працай у 4000 словаў. Студэнты звычайна зацвярджаюць тэму працы са сваім настаўнікам у канцы першага года, пачынаюць працаваць над доўгім эсэ ўлетку, пасля даюць першы чарнавік працы настаўніку для каментароў і парадаў, і здаюць гатовую працу ў канцы першага семестра другога года.

2. Тэорыя ведаў (TOK)

Міждысцыплінарны прадмет тэорыі ведаў быў створаны каб забяспечыць развіццё лагічнага мыслення шляхам даследавання прыроды ведаў і заахвоціць студэнтаў цаніць іншыя культуры і каштоўнасці. Ацэньваецца гэты прадмет з дапамогай вуснай прэзентацыі і эсэ ў 1600 словаў.

3. Крэатыўнасць-актыўнасць-сервіс (КАС)

Удзел у праграме Creativity, Activity, Service (CAS) заахвочвае студэнтаў выяўляць свае таленты, удзельнічаць у мастацкіх, спартыўных і валанцёрскіх імпрэзах, такім чынам даючы вучням зразумець важнасць жыцця па-за акадэмічнай сферай.

Сістэма ацэнкі ІВ

Ёсць два тыпы ацэнкі: знешняя і ўнутраная.

  • Знешняя

Гэты тып з’яўляецца галоўным пры канчатковай ацэнцы большасці курсаў. У канцы другога году здаюцца экзамены, вынікі якіх маюць найбольшы ўплыў на адзнаку ў дыпломе. Рашэнні экзаменацыйных заданняў дасылаюцца на праверку ў арганізацыю IB, што стварае больш аб’ектыўныя ўмовы для ацэнкі. На экзаменах выкарыстоўваюцца наступныя віды заданняў: эсэ, структураваныя задачы, пытанні з кароткімі адказамі, пытанні, заснаваныя на дадзеных; пытанні з тэкставымі адказамі; пытанні на вывучэнне пэўных сітуацый, пытанні з адказамі на выбар.

  • Унутраная

Настаўнікі таксама прымаюць удзел у канчатковай ацэнцы студэнтаў. У другой палове другога года адбываюцца вусныя экзамены па мовах, дзе студэнтам прапаноўваецца выказацца на пэўныя тэмы. Таксама настаўнікі правяраюць лабараторныя працы ў прыродазнаўчых навуках, даследаванні ў матэматыцы, мастацкія творы.

  • Выніковая адзнака

У выніку па кожным прадмеце выстаўляецца адзнака ад 1 да 7, якая спалучае знешнюю і ўнутраную ацэнку. Таксама, дадаюцца адзнакі па доўгім эсэ і па тэорыі ведаў, за якія разам можна атрымаць максімум 3 балы. Такім чынам, максімальны агульны бал па праграме IB складае 45 (42 па прадметах і 3 па доўгім эсэ і тэорыі ведаў).

  • Пробныя экзамены і папярэднія адзнакі

У канцы першага года таксама здаюцца пробныя экзамены. Іх вынікі вельмі важныя для папярэдніх адзнак, якія выстаўляюцца настаўнікамі ў сярэдзіне другога года. Гэтыя адзнакі звычайна адсылаюцца ва ўніверсітэты пры падачы анкет.

Малодшыя школы

UWC школы, у адрозненне ад каледжаў, таксама прымаюць студэнтаў малодшых гадоў, пачынаючы з узросту 18 месяцаў да 15 гадоў. UWC Maastricht, UWC South East Asia, UWC Thailand and Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa маюць маладых вучняў на сваіх кампусах, якія навучаюцца па шэрагу праграм.

 

 

UWC Maastricht прапануе the International Primary Curriculum і International Baccalaureate Middle Years Programme (MYP), якая ўключае ў сябе Pre-Kindergarten, Primary School and Secondary School. Іншыя праграмы, прапанаваныя ў гэтай школе ўключаюць у сябе Health and Wellness Education Curriculum для вучняў пачатковай школы і спецыяльнай Curriculum Framework рэалізаваны для студэнтаў ясельнага ўзросту.

UWC South East Asia прымае студэнтаў ва ўзросце ад 4 да 15 гадоў. Канцэпцыя K-12, якая ляжыць у аснове адукацыі ў UWCSEA прапануецца студэнтам у дзіцячым садку (4 - 7 гадоў), малодшай школе (7 - 11 гадоў) і сярэдняй школы (11 - 14 гадоў). У мінулым годзе ў сярэдняй школе ўвялі курс IGCSE.

 

UWC Thailand прапануе IB Primary Years Program (PYP) для студэнтаў ва ўзросце ад 3 - 12 гадоў, у той час як у IB MYP вывучаюцца студэнтамі ва ўзросце 11 - 15. UWC Thailand таксама мае праграму Дзіцячага садка, адукацыя ў якой грунтуецца на гульнях. Навучання для самых маленькіх студэнтаў ва ўзросце 18 месяцаў - 3 гадоў.

Waterford Kamhlaba UWC of Southern Africa мае тры адукацыйныя праграмы, уключаючы IBDP. Навучальны план Waterford і IGCSE праграмы, прапанаваныя студэнтам малодшых гадоў ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў.